+23 °С облачно с прояснениями
€ - 3.02 р.
$ - 2.49 р.

Августовский канал приглашает друзей

Аўгустоўскі канал і работнікі культуры Гродзенскага раёна запрашаюць сяброў і гасцей на свята!

Август_соб_друзей_2021 (1).jpg

У гэты святочны  дзень 22 мая 2021 года традыцыйна на шлюзе Дамброўка на  Аўгустоўскім  канале адбудзецца ўрачыстае адкрыцце турыстычнага сезона і рэгіянальны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”.

На цэнтральнай пляцоўцы, што завецца “Прывітальнай”, а 13.00  адбудзецца адкрыццё свята і канцэртная праграма з удзелам творчых   калектываў Гродзенскага раёна. 

На свяце  будуць разгорнутыя некалькі пляцовак, гаспадары якіх гасцінна прапанаюць усім жадаючым розныя забавы, ігрышчы, імправізаваныя відовішчы. Госці  ад самага пачатку свята, з першымі мелодыямі народнай музыкі і спевамі пераўтворацца не толькі ў вандроўнікаў па старонках мінулага, але і непасрэдна прымуць удзел у яскравых, самабытных, цікавых дзеях.

Пляцоўка “Аўгустоўскі кірмаш”  аб'яднае майстроў і аматараў дэкаратыўна-прыкладного мастацтва. Тут будзе размешчана выстава вырабаў і твораў майстроў аддзела этнаграфіі і фальклора і выстава-продаж сапраўдных шэдэўраў народных і рамёстваў.

Адбудзецца  і “Аўгустоўскі турнір па сілавому экстрыму", дзе пройдуць вясковыя спаборніцтвы, забегі з бабуліным ухватам, майстар-клас па распілоўванні бервяна ручной пілой  "Дружба " і іншыя.

На пляцоўцы “Бабуліна хата” адбудзецца сапраўдны вясковы канцэрт, дзе госці свята маюць магчымасць патанчыць пад гармонік. Чакаем на танцы пад гармонік усіх, хто ўмее танчыць, крыху ўмее танчыць і зусім не ўмее танчыць;

Гульнёвыя праграмы, конкурсы і атракцыёны на KIDSпляцоўцы  падараць радасць дзецям і дарослым. Тут гледачы не толькі пазнаёмяцца з традыцыйнымі  народнымі гульнямі і забавамі, але і змогуць прыняць у іх удзел. Калі перамагчы ў гульнях і конкурсах свята, то можна зарабіць сімвалічныя грошы, за якія удзельнікі свята маюць магчымасць набыць у чайнай гасцёўне “Ласавальня з духмянымі напоямі” сувеніры і падарункі і “испить” духмяны напой старадаўнімі спосабамі: «вприглядку», «вдогонку» і «вприкуску».

Упершыню будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка “Пабудуем разам Аўгустоўскі канал”: будзем маляваць, фарбаваць, усталёўваць шлюзы, канструіраваць лодкі, байдаркі і іншыя элементы, звязаныя з помнікам архітэктуры; музей пад адкрытым небам “Падарожжа ў сельскі быт”, інтэрактыўная праграма “Старыя рэчы з гісторыяй”.

Акрамя гэтага падчас свята, з 13.00 да 17.00, будуць працаваць гандлёвыя пляцоўкі, адбудзецца велаквэст “У пошуках цуда на Аўгустоўскім канале”, а гуляючы па   бібліятэчнаму бульвару “ЛІБ-МОБ ”Чытаю я! Чытаем мы! Чытаюць усе!” вы зможаце пазнаёміцца з навінкамі літаратуры, пачытаць класіку і паудзельнічаць у вершачэленджэ…

За дададковую плату таксама можна будзе зрабіць рознакаляровы аквагрым, пазабаўляцца на атракцыёнах.

Будзе горача, атмасферна, па-народнаму і з густам!

  • Дата
    22.05.2021 - 22.05.2021
  • Время начала
    13:00
Смотрите также
Творческая мастерская
Хотите, чтобы ваш ребенок провёл время интересно и получил море впечатлений на оставшееся лето?
Центр культуры Гродно
07 Июнь 2021 г. -
18 Июнь 2021 г.
Прием заявок на дистанционный конкурс проекта «Con moto»
Не смотря на то, что все мы ценим живое исполнение и скучаем по настоящему энергообмену между зрителем и слушателем, карантин диктует свои правила, открывая новые возможности для самовыражения детей и педагогов.
05 Июнь 2021 г. -
25 Июнь 2021 г.
Анонс ближайших стартов в IT Academy лето 2021
А вы знали, что самый быстрый путь в IT — с Образовательным центром программирования и высоких технологий?
ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ЦЕНТР ПРОГРАММИРОВАНИЯ И ВЫСОКИХ ТЕХНОЛОГИЙ
04 Июнь 2021 г. -
27 Июль 2021 г.
Интеллектуально-развлекательный лагерь "Сократ"
Мы приглашаем Ваших детей, в наш интеллектуально-развлекательный лагерь "Сократ"
Сократ — институт эффективного обучения в Гродно, ООО
09 Июнь 2021 г. -
01 Август 2021 г.
Летние каникулы на "Привaле"
Отряды будут компоноваться по возрасту. К участию в проекте «Летние Каникулы на ПРИВАЛЕ» допускаются дети от 6 лет.
Привал - база отдыха Гродненской табачной фабрики «Неман»
31 Май 2021 г. -
09 Август 2021 г.
Летний лагерь в Мозаике
Как вы знаете, уже не первый год подряд на базе детского Центра Дошкольного Развития Мозаика в летний период работает Городской Летний Лагерь.
Мозаика — центр дошкольного развития в Гродно
05 Май 2021 г. -
15 Август 2021 г.
Summer cITy Camp 2021 в ITeen Academy
Запись на Summer cITy Camp 2021 в ITeen Academy открыта!
ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ЦЕНТР ПРОГРАММИРОВАНИЯ И ВЫСОКИХ ТЕХНОЛОГИЙ
05 Май 2021 г. -
15 Август 2021 г.