- Вакансии в Гродно
- График отключения горячей воды 2021
- Автосалоны в Гродно
- Вкусная доставка в Гродно
- Цветочные магазины в Гродно
- Бурение скважин в Гродно
- Перетяжка мебели в Гродно
- Детский отдых
-
Скрыть
Казюки в Гродно 2021
Традыцыйны кірмаш рамеснікаў "Казюкі" адкрыецца 6 сакавіка на Савецкай плошчы.
На кірмашы можна будзе набыць вырабы ручной работы з гліны, скуры, дрэва, металу, саломкі, зробленых беларускiмi i замежнымi майстрамi. Прадставяць свае творы і мастакі.
Урачыстае адкрыццё кірмашу адбудзецца ў 12.30, а гандаль разгорнецца з 10:00 і працягнецца да вечара.
Традыцыйна на "Казюкі" можна паўдзельнічаць у майстар-класах. У гэты раз кавалі з Гродна прадэманструюць, як раней ствараліся падковы. Дарэчы, падкова, а дакладней, вароты ў выглядзе яе, - элемент аднаго з адноўленых абрадаў традыцыйнага кірмашу "Казюкі". Ёсць павер'е, што калі першым пад гэтай "брамай поспеху" пройдзе таленавіты і паспяховы майстар, то і ўсім астатнім, якія прайшлі пад брамай, шчасцiць будзе ўвесь год.
Яшчэ адна традыцыя кірмашу тычыцца таго, што менавіта ў гэты дзень больш дасведчаныя рамеснікі прымаюць у свае шэрагі маладых калег. Цырымонія - своеасаблівы экзамен. Вопытныя майстры, узброеныя драўлянымі лыжкамі, прыдзірліва аглядаюць працы кандыдатаў. Калі рамеснік па ўзроўні дарос да гільдыі, то драўлянай лыжкай яму стукаюць па далонях. А вось калі майстар атрымае лыжкай па лбе, то яму варта яшчэ падвучыцца.
Кірмаш даўно стаў адным з самых значных падзей у культурным жыцці горада. Ен праводзіцца штогод у памяць аб святым Казіміры - заступніку моладзі, майстроў і рамеснікаў.
Святы Казімір быў унукам Ягайлы і сынам кіраўніка Літвы і Польшчы - Казіміра IV. Малады княжыч з роду Ягелонаў пражыў нядоўгае жыццё, памёр у 1484 годзе, яго астанкі з Гродна перавезены ў Вільню. У 1604 годзе Казімір кананізаваны, яго сталі пачытаць як заступніка майстравых людзей. Мошчы святога Казіміра знаходзяцца ў Віленскім кафедральным саборы.
30 Апрель 2021 г.
02 Май 2021 г.
24 Апрель 2021 г.