+2 °С облачно, дождь со снегом
€ - 3.15 р.
$ - 2.64 р.

Выстава Анатоля Скамарошчанка “Жывапіс”

Запрашаем на адкрыццё выставы аднаго з самых знакамітых гарадзенскіх мастакоў Анатоля Скамарошчанка, якая пройдзе з 01.10 па 24.10.2020 г..
Вернісаж адбудзецца 1 кастрычніка ў 18:00.

Анатоль Скамарошчанка нарадзіўся ў 1954 годзе ў г. Гродна. Ён вельмі любіў маляваць і ляпіць, таму кінуў музычную школу, а на сабраныя «школьныя» грошы купляў фарбы і алоўкі. І маляваў, маляваў… – нават уночы, употай пад святлом месяца…

Пра сябе Анатоль гаварыў так: «Я – мастак, таму магу бачыць не як у люстэрку, а заўважыць нейкую сваю альбо схаваную праўду. У чалавека бываюць таямніцы, і раскрыць іх – гэта задача мастака. Гэтым мы адрозніваемся ад фотаапаратаў. І не абавязкова мы раскрываем радасны бок чалавека».

Некаторыя факты з біяграфіі:
• У 1970 г. паставіў бацькоў перад фактам, што ён паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя. Глебава. Пасля паспяховага заканчэння прыехаў вучыць вясковых дзетак маляванню і чарчэнню. Яны былі ад яго ў захапленні, але працаваў Анатоль у Валеўскай школе нядоўга – не адпавядаў школьнай сістэме...
• У 1976-1981 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на кафедры «ДПМ», па спецыяльнасці «Кераміка». Яго дыплом «Метамарфозы» да сённяшняга часу захоўваецца ў архіве Акадэміі Мастацтваў і не раз выстаўляўся ў музеі акадэміі, як і цудоўныя малюнкі з натуршчыкаў, паглядзець на якія прыходзілі студэнты-графікі.
• У 1981 г. Анатоль вяртаецца ў родны горад і выконвае шэраг работ ў галіне керамікі ў Мастацкім камбінаце. Затым займаецца распрацоўкай мэблі і інтэр’ераў, а таксама іх роспісам, унутранай і знешняй рэкламай, графічным дызайнам, скульптурай.
• З 1997 г. з’яўляецца членам Саюзу дызайнераў Рэспублікі Беларусь.
• У 1999-2003 гг. выкладае ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў на спецыяльнасці «Кераміка».
• Асноўным напрамкам у творчасці з’яўляецца жывапіс.


Анатоль не толькі арыгінальны Мастак, але і Чалавек. Яго любілі, і таму да яго ў майстэрню сцякаліся людзі розных узростаў, прафесій, і кожны раз нараджалася нешта Новае... Быў ён, як гаварылі сябры, вялікім Казачнікам! А сімвалы-карціны заўсёды выражалі глыбіню думкі. «Глыбокія рэкі цякуць не спяшаючыся», – любіў паўтараць Мастак. Так і жыў, так і пайшоў ў свой Свет – 1 кастрычніка 2019 года…

Гродзенская выставачная зала шчыра запрашае Вас на выставу Анатоля Скамарошчанка “Жывапіс”, якая пройдзе з 01.10 па 24.10.2020 г..
Вернісаж адбудзецца 1 кастрычніка ў 18:00.

Гродна, вул. Ажэшкі, 38
Штодня 10:00 – 19:00
+375 (152) 62-29-82

  • Дата
    01.10.2020 - 24.10.2020
Смотрите также
Дикая природа Беларуси - фотовыставка
«Дикая природа Беларуси» –  выставка Клуба фотографов дикой природы Беларуси, которая 20 марта откроется в Гродненском выставочным зале на ул. Ожешко, 38.
Гродненский выставочный зал
20 Март 2021 г. -
20 Апрель 2021 г.
Выставка Следы
Культурный центр "Фестивальный" приглашает на открытие выставки "Следы"
Фестивальный — культурный центр в Гродно
05 Апрель 2021 г. -
25 Апрель 2021 г.
Дорогая моя земля. Выставка
Открытие персональной фотовыставки члена фотоклуба Марии Станиславич “Дорогая моя земля” 8 апреля в 17:30
Фотоклуб "Гродно"
08 Апрель 2021 г. -
28 Апрель 2021 г.
Мастерство. Творчество. Успех
1 апреля 2021 года в 16.00 Центр ремёсел «Наследие» приглашает на ретроспективную юбилейную выставку «Мастерство. Творчество. Успех» мастеров народного любительского объединения «Гарадзенскі каларыт» Татьяны и Игоря Первухиных.
Наследие — центр искусств в Гродно
01 Апрель 2021 г. -
28 Апрель 2021 г.
Комната Перевертыш в Гродно
Комната - перевертыш перевернёт твою реальность. Впервые в Гродно Комната - Перевертыш!
Корона — рынок в Гродно
26 Март 2021 г. -
30 Апрель 2021 г.
Казкі і паданні майго краю
Міфічныя персанажы, героі легенд і казак 9 красавіка “паселяцца” ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці
Гродненский областной методический центр народного творчества
15 Апрель 2021 г. -
29 Май 2021 г.
Выставка 108 минут, изменившие мир
Уникальная выставка «108 минут, изменившие мир», посвященной 60-летию первого полета в космос Юрия Гагарина.
Гродненская областная научная библиотека им. Е.Ф.Карского, ГУК
06 Апрель 2021 г. -
31 Май 2021 г.