+1 °С облачно с прояснениями
€ - 2.92 р.
$ - 2.62 р.

Выставка “Ад вытокаў...”


Выстава прысвечана 75-годдзю з дня прыняцця першага дакумента пра стварэнне Гродзенскага аддзялення Беларускага Саюза мастакоў. У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці захоўваецца дакумент “Рашэнне № 1234 выканкама Гродзенскага Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1946 г.”, у адпаведнасці з якім у г.Гродна было створана аргбюро мастакоў у складзе В.Марозава, І.Пушкова, А.Коха з мэтай арганізацыі “Гродзенскага філіяла Саюза савецкіх мастакоў БССР”. З часу прыняцця гэтага дакумента можна адлічваць пачатак арганізаванай прафесійнай дзейнасці нашых творцаў.

Упершыню выстава складзена з твораў выяўленчага мастацтва з прыватных калекцый. Выбраны з прыватных збораў і ўключаны ў экспазіцыю работы гродзенскіх мастакоў розных пакаленняў, пачынаючы ад пасляваенага і да часу сённяшняга. Праз глыбокія выяўленчыя вобразы адкрываецца своесаблівы эстэтычны зрэз развіцця і савецкага, і сучаснага мастацтва Гродзеншчыны. Цікавасць уяўляе менавіта рэтраспектыўны характар праекта, дзе ўражвае разнастайнасць жанраў і стылёвых напрамкаў, творчых манер і тэхнік выканання, рознасць светапоглядных накірункаў.

Глядач зможа ўбачыць менавіта творы тых майстроў, якіх найбольш цэняць і любяць жыхары нашага горада. Магчыма, некаторыя з прадстаўленых работ стануць нечаканасцю не толькі для прыхільнікаў мастацтва, але і для саміх мастакоў.

Работы набываюцца для сябе і дапамагаюць стварыць пэўную духоўную атмасферу ў прыватнай прасторы чалавека, часта перадаюцца з пакалення ў пакаленне. І можна яшчэ раз упэўніцца, што сапраўдныя майстры адрозніваюцца ад простых смяротных сваім адвечным існаваннем ў неўміручых вобразах твораў.

Вернісаж адбудзецца 17 снежня ў 17:30 у Гродзенскай выставачнай зале.
На вернісаж уваход вольны!

Выстава “Ад вытокаў...” будзе працаваць да 10 студзеня.
Штодня з 9:00 да 20:00

Кошт білетаў:
Дарослы - 2,50
Студэнты, навучэнцы - 2,00
Школьнікі - 1,00
Дзеці да 7 гадоў, інваліды першай і другой групы, удзельнікі ВАВ - бясплатна.

Тэлефон для даведак:
+375445365711
+375152622982

Запрашаем!

  • Дата
    17.12.2021 - 10.01.2022
  • Время начала
    17:30
  • Цена
    от 1 до 2.50 р.
Смотрите также
Зимнее солнцестояние — зимний солнцеворот
На выставке представлены произведения в большинстве своём из фондов музея
Новый замок — историко-археологический музей в Гродно
24 Декабрь 2021 г. -
31 Январь 2022 г.
Цветы – Птицы - выставка живописи
Гродненский выставочный зал приглашает всех жителей и гостей города на персональную выставку живописи Сергея Уткина «Цветы – Птицы».
Гродненский выставочный зал
13 Январь 2022 г. -
06 Февраль 2022 г.
Волшебница не понарошку - выставка кукол ручной работы
В Центре ремесел " Наследие" с 20.01.2022 по 08.02.2022 будет проходить выставка мастера-кукольника, участницы народного любительского объединения мастеров народного творчества и художников " Гарадзенскi каларыт" Жемчужниковой Галины.
Наследие — центр искусств в Гродно
20 Январь 2022 г. -
08 Февраль 2022 г.
Отражение - выставка черно-белых фотографий
Торжественное открытие фотовыставки состоится 12 января в 18.00 в г. Гродно. Вход на открытие БЕСПЛАТНЫЙ. Посетить выставку можно вплоть до 9 февраля.
Фестивальный — культурный центр в Гродно
12 Январь 2022 г. -
09 Февраль 2022 г.
Рукотворные чудеса
25 студзеня 2022 года ў 15.00 у выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” адбудзецца адкрыццё справаздачнай выстаўкі майстроў народнай творчасці і мастакоў “Рукатворныя цуды” філіяла “Цэнтр рамёстваў “Спадчына” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”.
Наследие — центр искусств в Гродно
25 Январь 2022 г. -
11 Февраль 2022 г.
Дом - выставка Павла Татарникова
Выставка Павла Татарникова «Дом» открыта в галерее «400 квадратов» ТРК Triniti.
ТРК Тринити Гродно
14 Январь 2022 г. -
28 Февраль 2022 г.
Выставка оружия в музее истории религии
В музее истории религии покажут древнее оружие!
Музей истории религии в Гродно
14 Декабрь 2021 г. -
31 Март 2022 г.