+10 °С облачно с прояснениями
€ - 2.84 р.
$ - 2.44 р.

Маці з Гародні адсудзіла дапамогу на сына-інваліда за 20 месяцаў, пра якую ёй не расказалі

Маці з Гародні адсудзіла дапамогу на сына-інваліда за 20 месяцаў, пра якую ёй не расказалі

Вольга Макарэвіч з Горадні магла б атрымліваць дзяржаўную дапамогу на дзіця-інваліда, аднак гэтага не адбылося, бо яна пра гэта ня ведала. За 20 месяцаў яна недаатрымала каля 2 тысяч даляраў, якія належалі сыну па заканадаўстве. Праз суд жанчына дамаглася дапамогі.

Маці дзіцяці-інваліда: на працы патлумачылі ня ўсе правы

Вольга Макарэвіч адна выхоўвае сына-інваліда. У 11-гадовага Максіма рэдкае генэтычнае захворваньне — хвароба Вілебранда: кепска згусае кроў. Маці працуе інжынэрам на буйным будаўнічым прадпрыемстве «Гроднапрамбуд», перадае "Радыё Свабода".

Калі сын атрымаў статус інваліда, маці зьвярнулася ў бугальтэрыю на сваёй працы з пытаньнем, на якую матэрыяльную дапамогу і льготы яна мае права. Там распавялі пра магчымасьць вылічваць ільготны падыходны падатак, што і рабілі, і два разы аказвалі дапамогу да Міжнароднага дня інвалідаў.

Але не сказалі, што Вольга можа атрымліваць дзяржаўную дапамогу для няпоўных сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, старэйшых за тры гады («Закон аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» ад 29.12.2012, глава 1, артыкул 4, 5). Па падліках адваката Вольгі, яна недаатрымала каля 4000 рублёў.

Прадпрыемства: не патлумачылі, бо не было пісьмовай заявы

Пазыцыя прадпрыемства «Гроднапрамбуд» — супрацоўніца не пісала заявы на атрыманьне дзяржаўнай дапамогі, а тое, што яна паказала пасьведчаньне дзіцяці-інваліда, не абавязвае тлумачыць, якую дапамогу яна мае права атрымліваць.

Хоць дакумэнты жанчына павінна была прадставіць па месцы працы, грошы б ёй плацілі з Фонду сацыяльнай абароны, а не з кішэні наймальніка.

Абласны Фонд сацыяльнай абароны падтрымліваў пазыцыю прадпрыемства.

Суд: ня толькі дзяржаўны закон, але і закон маралі

Вольга Макарэвіч зьвярнулася ў суд Кастрычніцкага раёну Горадні. Праз суд яна хацела вярнуць грошы, якія недаатрымала. Аднак суд адхіліў ейны пазоў.

​Горадзенскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу на рашэньне суду Кастрычніцкага раёну Горадні, адмяніў ягонае рашэньне і вырашыў задаволіць пазоў. Акрамя ўласна нявыплачанай дапамогі, прадпрыемства мусіць кампэнсаваць індэксацыю дапамогі, а таксама выдаткі на юрыдычныя паслугі, якія Вольга панесла, пакуль разглядалася гэтая справа. Агулам сума выплаты згодна з рашэньнем суду — больш за 6 тысяч рублёў.

Цягам паседжаньня суд спрабаваў разабрацца, ці мусілі на прадпрыемстве патлумачыць правы маці-адзіночцы. Судзьдзя Горадзенскага абласнога суду Ігар Ярмак зьвяртаў увагу ўдзельнікаў паседжаньня на розьніцу паміж функцыянальным выкананьнем закону і паводзінамі згодна з законам маралі.

Рашэньне суду яшчэ не ўступіла ў сілу і можа быць абскарджанае і апратэставанае.

Юрыст: закон трэба дапрацаваць

Галоўны спэцыяліст юрыдычнага аддзелу Горадзенскага абласнога аб’яднаньня прафсаюзаў Аляксандар Шышко мяркуе, што супрацоўніцы мусілі патлумачыць ейныя правы, прадугледжаныя дзяржавай. Як ён кажа, у згаданым законе недапрацаваны парадак выдачы гэтай дапамогі, хоць гэта варта зрабіць. Тых, хто ня ведае сваіх правоў на выплату дапамогі або не да канца іх разумее, спэцыяліст заахвочвае зьвяртацца да юрыстаў, да аб’яднаньня прафсаюзаў.

Смотрите также
17:35 Вчера
"Муж на час" в Гродно: где найти и сколько стоит?
Кажется, что это миф. Один звонок – и вот он, муж на час. Поклеит обои, прибьет полочку, соберет шкаф, починит розетку и даже в магазин сходит. В отсутствии сильной половины и при внештатной ситуации дома – отличный вариант. Или нет? Сайт Гродно 015.BY решил проверить, кто он – муж на час – и все ли ему под силу?
17:15 Вчера
В Беларуси возобновится оказание плановой медпомощи, но есть нюансы
В Беларуси не допустят снижения плановой консультативной помощи, заявил журналистам помощник Александра Лукашенко Александр Косинец. 
16:56 Вчера
18-я попытка: в Гродно на аукцион выставили Дом офицеров. За сколько?
В Гродно в очередной раз выставили на аукцион Дом офицеров, расположенный на улице Ожешко. Он имеет статус историко-культурной ценности. Начальная цена — 1 259 785 белорусских рублей (около $500 000 в эквиваленте). В эту сумму входит стоимость здания, а также аренда земельного участка. Что интересно, цена самого объекта недвижимости по сравнению с прошлыми торгами снизилась на 80%. Оплатить можно в рассрочку. Вообще, это не первая попытка владельца, городского центра культуры, продать имущество. До этого их было уже 17.
16:35 Вчера
Порывистый ветер и дожди: на завтра объявлен оранжевый уровень опасности
В пятницу в Беларуси ожидается порывистый ветер до 15-20 метров в секунду. Погоду определят атмосферные фронты от циклона с центром над Карелией. 
16:16 Вчера
В БСМП Гродно прошли учения по действиям в экстренных ситуациях (ВИДЕО)
Готовность персонала больницы к нестандартным ситуациям в этом учреждении проверяют раз в полгода. Перед медработниками одного из отделений моделируется нестандартная ситуация, из которой они должны найти выход.
15:38 Вчера
"Коронавирус может быть лекарством от рака" - Лукашенко
Медики предполагают, что уровень заболеваемости онкологией упал из-за COVID-19, говорил Александр Лукашенко на видео распространенном Telegram-каналом "Пул Первого".
14:37 Вчера
В Беларуси обновили правила профессиональной этики для адвокатов. Что изменится?
Министерство юстиции Беларуси в конце сентября 2021 года приняло ряд ведомственных постановлений, регулирующих сферу адвокатской деятельности.