+10 °С ясно
€ - 3.04 р.
$ - 2.56 р.

“Некаторыя троешнікі выкладаюць лепей за выдатнікаў”: малады выкладчык з Гродна пра першы год працы

Навакольны свет поўніцца стэрэатыпамі. Мысліць шаблонамі прасцей. Вельмі зручна, калі можаш падагнаць асяроддзе пад нейкія стандарты. Нямала такіх гатовых думак ёсць і ў адносінах да школы.

Але спецыяльна для Сайта Гродна 015.BY малады выкладчык беларускай мовы і літаратуры К. разбіў некаторыя з іх . Кожная школа – гэта асобны сусвет і ўсе яны падобныя паміж сабой бадай што толькі агульнымі задачамі.

Калі карэспандэнт ішоў на інтэрв'ю, чакаў пачуць скаргі, боль і жаль. Сабраў усе думкі і падрыхтаваўся спачуваць беднаму хлопцу. Але выкладчык К. быў у добрым настороі, пасміхаўся, яго жывы твар ніяк не асацыяваўся з пакутамі, пра якія чуў журналіст.

– Вось глядзіце. Усе людзі розныя, кожны з нас мае асаблівасці характару. Так і з навучальнымі ўстановамі. Кожная школа – гэта асобны сусвет і ўсе яны падобныя паміж сабой бадай што агульнымі задачамі: дапамагчы дзіцёнку выйсці ў свет. А так – кожны педагагічны калектыў, на маю думку, можна назваць асобным светам са сваёй культурай і г.д. У большасці я задаволены сваёй працай. Лічу, што мне пашанцавала са школай. У нас добрае кіраўніцтва і утульны клімат унутры калектыва. Канешне, бываюць гарачыя дзянькі. А дзе ж іх не бывае? Праца настаўніка – гэта праца з людзьмі, а людзі – стварэнні тонкія.

У беларускую філалогію мяне прывяла музыка

Калі сустракаеш новага чалавека, адразу становіцца цікава, чаму ён абраў менавіта гэты шлях, а ніякі іншы. Бацькі будучага выкладчыка К. жадалі, каб іх сын быў юрыстам. Знаёмая сітуацыя: бацькі прытрымліваюцца свайго меркавання, а іхняе чада свайго.

– У той год, калі паступаў, скарацілі набор на тую спецыяльнасць, якую раілі са свайго боку бацькі. Маладое ж сэрца цягнула да іншага - філалогіі. Па-мойму, лепей быць добрым філолагам, чым пасрэдным юрыстам. Чаму менавіта беларуская філалогія? У школе былі добрыя настаўнікі, у тым ліку па беларускай мове, ды і з дзяцінства неяк яна больш падабалася. Потым ужо, у больш сталым узросце, зацікавіла беларускамоўная музыка. У большай ступені сучасная (творчасць Зм.Вайцюшкевіча, А. Камоцкага, J -Морс і інш.). Можна сказаць, што ў беларускую філалогію мяне прывяла музыка, ­— пасміхаецца выкладчык.

Вялікае хваляванне – класнае кіраўніцтва

Маладога выкладчыка ў школе прынялі добра. З боку старэйшых калег не адчуваецца нейкага ўціску, ці неапраўданых патрабаванняў. Нагрузка канешне немалая, але гэта не дзіўна: навучальная ўстанова працуе ў дзве змены. Дзяцей трэба вучыць, працаваць з імі, ад гэтага нікуды не дзенешся.

– Адзінае, што было сапраўды нова і выклікала пэўнае хваляванне – класнае кіраўніцтва. Але можа яно і лепей: адразу ўліцца ў працу і ўжо ведаць, што гэта такое, — разважае настаўнік . – Ад нас, педагогаў, залежыць, па вялікім рахунку, будучыня дзяцей, мы павінны сачыць у тым ліку і за сабой, сваімі паводзінамі 24/7. Бо дзеці глядзяць на нас не толькі на занятках. Сочаць на перапынках, хтосьці назірае на вуліцы, заходзіць на старонку ў сацыяльнай сетцы і г.д.

Калі карпаратыўная культура на ўзроўні, усё будзе як трэба

Заўсёды многа хваляванняў наконт таго, як прыме новага чалавека калектыў. Колькі ходзіць баек і гісторый пра тое, што малады спецыяліст знаходзіцца недзе на ніжэйшай ступені. Маўляў, усе сябруюць не з кімсьці, а супраць кагосьці. Яшчэ больш усяго можна пачуць пра жаночыя калектывы.

– З калегамі нечаканасцей няма, мы ўсе дарослыя людзі. Можна без праблем звярнуцца за дапамогай да выкладчыка матэматыкі, гісторыі, або нават фізкультуры. Заўсёды дапамогуць. У нас добрая адміністрацыя, вітаюцца прапановы, да настаўнікаў прыслухоўваюцца. Я ўжо звяртаўся з ідэямі наконт 9 мая. Што за яны, казаць не буду. Калі ўсе атрымаецца, можна пачуеце. Увогуле, калі карпаратыўная культура на ўзроўні, усе будзе, як трэба. У нас было нават пасвячэнне ў маладыя настаўнікі. Маладых педагогаў урачыста павіталі і прынялі ў калектыў.

Дзеці часам сумуюць, таму што “надта многа прыроды”

Настаўнік К. зараз працуе з пятымі класамі. У школе існуе пераемнасць: педагог бярэ дзяцей у пятым класе, і ідзе з імі ў шосты, сёмы і г.д. Любы выкладчык імкнецца зацікавіць малых нечым новым як у вучэбнай дзейнасці, арганізацыі ўрокаў, так і па-за вучэбнай. Напрыклад, вывесці ў горад. Але бывае, што не так многа дзяцей, як хацелася б, збіраецца на падобныя імпрэзы. Звычайна такія “паходы” запланаваны на суботу. А субота ­ — гэта адпачынак, у многіх секцыі, факультатывы, дадатковыя заняткі. Таму не з заўсёды атрымліваецца бачыць увесь клас. Са свайго боку бацькі добра рэагуюць на падобныя імпрэзы, яны задаволеныя, што дзеці развіваюцца рознабакова.

– Канешне, самі дзеці не заўсёды радыя, што я іх кудысьці выводжу. Маўляў, куды ён цягне нас. Яшчэ пакуль не разумець. Не так даўно хадзілі ў лялечны тэатр, — успамінае К. — На жаль, выбраліся туды толькі пяць школьнікаў. Але тыя, хто не пайшоў, пашкадавалі, бо супрацоўнікі далі магчымасць паглядзець на лялькі зблізку, дазволілі патузаць за нітачкі, дакрануцца да ўсяго. На занятках таксама намагаюся зацікавіць малых. Зараз іншае ўспрыманне свету ў дзяцей. Магчыма, варта было б дадаць у праграму больш сучаснага, падзейнага. На творах пра навакольную прыроду дзеці часам сумуюць. Але вось зараз падыходзім да тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны, і тут, падаецца мне, дзецям будзе больш цікава. Шмат, канешне, залежыць і ад самаго выкладання. Часам “троешнік” можа больш хутчка і крэатыўна знайсці спосаб, як данесці інфармацыю да вучняў, чым выпускнік з чырвоным дыпломам.

Адразу бачна, калі з дзецьмі працуюць бацькі

Выхаванне – складаны працэс. І ён не будзе праходзіць, як трэба, без сумеснай працы школы і бацькоў. Вельмі важна, каб у гэтым сэнсе настаўнік і бацькі разумелі адзін аднаго, працавалі сумесна.

– Дзеткі розныя бываюць, хто больш паслухмяны, хто менш. Але адразу бачна, калі з дзецьмі працуюць бацькі. Малыя маюць розныя зацікаўленасці. Канешне, надта любяць сядзець у тэлефонах, але і дарослыя зараз амаль заўсёды з гаджэтамі ў руках. Аднак вельмі прыемна, калі, тыя ж пяцікласнікі абмяркоўваюць нейкія сур’ёзныя пытанні, гістарычныя падзеі, робяць спробы разважаць. Аднойчы чуў, як у школьнай сталовай абмяркоўвалі нейкія падзеі з гісторыі СССР, — дзеліцца малады настаўнік. — Не заўсёды такія размовы пачуеш, але бывае. З вымаўленнем у дзетак у большасці добра. Бывае, што цяжка выказацца, але мы над гэтым працуем. Можа сітуацыя была б лепшай, калі б яны гаварылі хоць троху па-беларуску па-за межамі школы.

Васьмікласнікі былі здзіўленыя, што мову вядзе не жанчына

Для дзяцей пераход у пяты клас – эмацыйна складаная рэч, таму што ў сярэдняй школе ўсё інакш. Новыя настаўнікі, кабінеты, больш сур’ёзнасці. Да вучня ўжо ў большай ступені ставяцца як да дарослага, прад’яўляюцца іншыя патрабаванні. На гэтым этапе вельмі важна знайсці да дзяцей правільны падыход.

– Пяцікласнікі вельмі актыўныя, гаманлівыя, ім бывае цяжкавата доўга трымаць увагу. Але я прывык ужо. А вось аднойчы мне далі восьмы клас, замяняў настаўніка, калі той захварэў. І стаяла такая цішыня ў кабінеце! Як потым мне сказалі, васьмікласнікі былі здіўленыя, што мову не жанчына вядзе. А я быў здіўлены тым, што не трэба так гучна гаварыць, — дзеліцца ўражаннямі К. — Паглядзім, якімі будуць мае дзеткі ў восьмым класе. Калі падмяняў, не заўважыў нейкай непавагі, настаўнік ёсць настаўнік, дысцыпліна была добрая ў класе.

На пачатковым этапе часта здаралася лягаць пасля трох гадзін раніцы

У кожнай прафесіі самым цяжкім этапам з’яўляецца пачатковы этап. Асабліва калі гэта першы твой вопыт. І выкладчыцкая дзейнасць тут не выключэнне.

– Падтрымліваю сувязь з аданагрупнікамі. Некаторыя жаляцца на вялікую нагрузку. Але тут у чым справа можа быць. Калі да гэтага не працаваў чалавек, а толькі вучыўся, то да новага рэжыму цяжка прызвычаіцца. У першым паўгоддзі даволі часта клаўся спаць пад раніцу, бо трэба было праверыць 4 стосы сшыткаў, спланаваць заняткі: што? як? які падрыхтаваць план? Гэта проста трэба вытрымаць, перацярпець. А потым ужо прыходзіць разуменне таго, як уладкаваць свой дзень. Складана ставіць дрэнныя адзнакі. Такі адразу сум на сэрцы… — расказвае К. – Але і шчыра радуешся, калі ў вучняў, у тым ліку і дзякуючы табе, нешта атрымліваецца.

Вероника КОЗЛОВСКАЯ

Все материалы Вероники Козловской читайте в авторском блоге

Смотрите также
13:31 Вчера
Министр труда РБ - о призывах отказаться от пенсий, выплате этих денег и работе ФСЗН
Министр труда и соцзащиты Ирина Костевич рассказала, что в Сети появилось обращение от ее имени к пенсионерам с призывом отказаться от получения пенсий.
13:01 Вчера
Важные новоселья: в Грандичах к концу года откроют детский сад, а в Ольшанке – дом семейного типа
К концу года справят новоселья воспитанники детского сада в гродненском микрорайоне Грандичи-2 и в доме семейного типа в Ольшанке.
12:45 Вчера
"Купил машину". Сколько зарабатывают на сборе грибов в окрестностях Гродно?
У одних в день выходит по сто рублей, у других – по сто долларов. И это далеко не предел. 
12:36 Вчера
В МВД начали поиск виновных в утечке базы данных сотрудников органов
Белорусские правоохранители располагают необходимыми технологиями для выявления и привлечения к ответственности виновных в утечке личных данных сотрудников внутренних дел.
22:34 19.09.20
Над одним из цехов "Гродно Азота" снова горит факел. На предприятии пояснили, в чем дело
Над одним из цехов «Гродно Азота» сегодня снова заметили факел, который обычно можно наблюдать при сбросе технологического газа и запуске установки.
21:33 19.09.20
«В декларацию записал даже шоколадку». Что происходит на границе с Литвой после усиления контроля?
«Фуры досматривают долго, даже одну шоколадку пришлось вносить в декларацию, со спиртным разворачивают», — делятся впечатлениями водители, которые пересекали в последние сутки литовско-белорусскую границу. Противоречивые рассказы о происходящем на границе стали поступать в редакцию еще в пятницу, 18 сентября. 
21:10 19.09.20
Под Гродно продают пустующие дома. Где именно и почем?
В Индурском сельсовете спрос на пустующие дома выше, чем на земельные участки.