+11 °С ясно
€ - 2.93 р.
$ - 2.50 р.

Прэсс-рэліз аб правядзенні творчага праекта “Музычная спадчына Радзімы”

Прэсс-рэліз аб правядзенні творчага праекта “Музычная спадчына Радзімы”
У перыяд з 1 па 10 верасня 2019 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі за кошт сродкаў Гранта спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта праводзіць творчы праект “Музычная спадчына Радзімы” – гастрольна-канцэртны тур студэнцкага духавога аркестра, прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння Народнага артыста СССР і БССР, прафесара Я.А.Глебава і Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь. Напярэдадні юбілею Яўгена Аляксандравіча Глебава – аднаго з выдатных беларускіх кампазітараў, класікаў айчыннай кампазітарскай школы, які амаль 30 гадоў свайго жыцця аддаў працы ў Акадэміі музыкі, – студэнцкі духавы аркестр пад кіраўніцтвам дырыжора, дэкана аркестравага факультэта, лаўрэата міжнародных конкурсаў, стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Максіма Рассохі выканае яго музыку ў канцэртах фармату open-air на адкрытых пляцоўках Мінска і абласных цэнтраў Беларусі. У рамках творчага праекта акадэміі будзе гучаць музыка Я.А.Глебава з савецкіх кінафільмаў, знятых на кінастудыі “Беларусьфільм” у 1960 – 70-я гады: “Пасля кірмашу”, “Вясновая казка”, “Апошняе лета дзяцінства”, “Траянскі конь”, “Тры вясёлыя змены”, “Леташняя кадрыля”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Я родам з дзяцінства”, “Саша-Сашанька”. Рэалізацыя гэтага творчага праекта дазволіць студэнтам акадэміі прадэманстраваць шырокім колам слухачоў свае творчыя поспехі, будзе спрыяць прапагандзе творчасці маладых талентаў Беларусі і садзейнічаць папулярызацыі дасягненняў нацыянальнай музычнай культуры і захаванню творчай спадчыны Я.А.Глебава. Сардэчна запрашаем усіх зацікаўленых наведаць мерапрыемствы творчага праекта!

Графік правядзення канцэртаў:

  • 01.09.2019 – г. Брэст, вул. Леніна, Тэатр эстрады Парку культуры і адпачынку, пачатак а 17-й гадзіне
  • 02.09.2019 – г. Гродна, пл. Леніна, пачатак а 18-й гадзіне
  • 03.09.2019 – г. Маладзечна, пл. Цэнтральная, Амфітэатр, пачатак а 18-й гадзіне
  • 05.09.2019 – г. Віцебск, пл. Перамогі, пачатак а 18-й гадзіне
  • 06.09.2019 – г. Магілёў, пл. Зорак, пачатак а 18-й гадзіне
  • 08.09.2019 – г. Гомель, Білецкі спуск, пачатак а 17-й гадзіне
  • 10.09.2019 – г. Мінск, пл. Свабоды (“Верхні горад”), пачатак у 20 гадзін 30 хвілін.
Полный список самых интересных мероприятий в Гродно ищите в Афише Сайта Гродно 015.BY.
Смотрите также
11:30 Вчера
Топ-5 безвизовых направлений в пандемию для белорусов
Октябрь – самая настоящая осень. Время, которое ассоциируется с дождями, ветрами и надеждой на теплые батареи.
11:11 Вчера
В Гродно 10 детей получили почетный статус «Дитя мира». Подробности
В Гродно три девочки и семь мальчиков получили почётный статус «Дитя мира». Малыши появились на свет 21 сентября в областном перинатальном центре.
11:02 Вчера
Ездят на свой страх и риск: почему не стоит менять обычные лампочки на светодиодные?
С наступлением осени водителям приходится больше ездить с включенным светом фар. Многие автовладельцы вместо штатных лампочек в них устанавливают светодиодные или ксеноновые. В наше время они популярны. Срок службы у них гораздо выше, свет ярче, да и энергозатратность меньше по сравнению с обычными.
10:31 Вчера
Отключат ли отопление, когда потеплеет на улице?
Отключат ли белорусам отопление вслед за повышением температуры воздуха за окном, рассказали специалисты ЖКХ в эфире телеканала ОНТ.
10:21 Вчера
Гродненский блогер Вадимати после 40 суток ареста взят под стражу в рамках уголовного дела
Гродненский блогер Вадимати не выйдет на свободу после 40 суток административного ареста. Его взяли под стражу в рамках уголовного дела. Вадима Ермашука обвиняют по двум статьям УК РБ - 368 ( оскорбление президента) и 370 (надругательство над государственными символами).
10:10 Вчера
Готов ли Гродно к предстоящей зиме?
Готовность города к зимнему сезону обсудили в Гродненском городском исполнительном комитете.
09:52 Вчера
Фотофакт: в Гродно высадили самое быстрорастущее дерево в мире
В парке Жилибера пополнили фонд ботанического сада новыми деревьями и кустарниками.