+5 °С облачно
€ - 2.84 р.
$ - 2.44 р.

У Гродна будуюць гасцiнiцы i хостэлы для бязвiзавых турыстаў

У Гродна будуюць гасцiнiцы i хостэлы для бязвiзавых турыстаў

Падлік бязвізавых турыстаў ідзе на дзясяткі тысяч. У Гродне за ўік-энды рэгіструецца па 200—300 чалавек, а бывае і да тысячы даходзіць. Але замежныя госці не спяшаюцца заставацца тут на ноч ці дзве, бо колькасць месцаў абмежаваная. Не хапае менавіта гасцініц, каб задаволіць попыт сярэдняга турыста.

Бязвіз падштурхнуў турыстычныя фірмы, якія амаль забылі пра патэнцыял краіны. Зараз яны пра яго ўспомнілі, бо замежныя турысты імкнуцца ўбачыць самыя цікавыя мясціны. Каб гэта здзейсніць, турагенцтвы абследавалі бязвізавую тэрыторыю ўдоўж і ўпоперак і сталі наладжваць партнёрскія адносіны з гасцініцамі і аб'ектамі грамадскага харчавання, колькасць якіх значна павялічылася апошнім часам. Як зазначыла намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева, калі падсілкавацца ў горадзе есць магчымасць, то з гасцініцамі існуе пэўная праблема, пiша "Звязда".

— Так, у нас будуюцца гасцініцы, хостэлы, але іх не хапае. Нам патрэбны гасцініцы турыстчнага класа мінімум на 50 месцаў, — адзначае Таццяна Лідзяева, — у гэтай справе павінна быць канкурэнцыя. Пакуль яе няма. Таму і цэны даволі высокія. А трэба, каб за турыста ішла барацьба, а, значыць, і цана за начлег будзе падаць.

Трэба сказаць, што з гасцініцамі ў Гродне і раней былі праблемы, іх не хапала, і яны былі даволі дарагія. Паступова база многіх гарадскіх аб'ектаў прыйшла ў заняпад і перастала адпавядаць сучасным патрабаванням. Напрыклад, не працуе частка нумароў гасцініцы "Беларусь". Поўнасцю выведзена з абароту самая буйная ў горадзе гасцініца "Гродна". Аб'ект набылі кітайскія інвестары, якія вядуць работы па яе рэканструкцыі. Былая гасцініца свой статус часткова захавае.

Нельга сказаць, што прыватны бізнес не звярнуў увагу на праблему пражывання. Гэта не так. З'яўляюцца бюджэтныя хостэлы і апарт-гатэлі. Таксама будуецца дзве гасцініцы на 26 і 40 месцаў. Налета пачне дзейнічаць палацавы комплекс "Свяцк" і былая сядзіба Гурскіх у вёсцы Радзівілкі. На абодвух комплексах прадугледжаны гасцініцы на 20 і 40 чалавек. Гэтыя старажытныя палацы забяспечаць пражыванне турыстам, якія прыедуць на Аўгустоўскі канал.

У цяперашні час пад хостэлы вядзецца рэканструкцыя адразу трох будынкаў у цэнтры горада, агульнай колькасцю 126 месцаў. Усе яны размесцяцца па вуліцы Савецкай, якая з'яўляецца пешаходнай і лічыцца гродзенскім Арбатам з-за наяўнасці вулічных музыкантаў, мастакоў і майстроў. З нядаўняга часу месца сабе тут аблюбаваў музыкант, які выконвае песні на французкай мове. Дарэчы, як раз пад вокнамі будучага хостэла.

Таццяна Лідзяева згадвае магчымасць пражывання турыстаў у санаторыях. І сапраўды, у бязвізавай зоне апынуліся тры такія ўстановы ў Гродне і Гродзенскім раёне. Сёлета ў іх пабывала каля 800 бязвізавых турыстаў. Сюды можна прыехаць як на 10 дзён, згодна з новымі правіламі, так і на ўік-энд.

Смотрите также
17:44 Вчера
Топ-5 блюд из яблок, которые вы еще не готовили
Как понять, что яблочный сезон в разгаре? Вы  наварили несколько литров компота, в кладовке стоят банки с вареньем, родные больше не радуются фразе "сегодня у нас шарлотка", а друзья перестали отвечать на звонки, опасаясь, что будете предлагать зайти за урожаем. Если ваша жизнь примерно так и выглядит, не отчаивайтесь. 
17:16 Вчера
В Островце пьяный электромонтажник совращал подростков
На 48-летнего мужчину вышли оперативники подразделений по противодействию торговле людьми гродненского УВД и Островецкого РОВД.  Установлено, что в минувшем июне мужчина подверг действиям сексуального характера подростков 14 и 15 лет. 
16:53 Вчера
В Гродно на выходных ГАИ включает усиленный режим. Что проверит?
До понедельника сотрудники Госавтоинспекции на территориивсей Гродненской области будут осуществлять усиленный контроль местных автомобильных дорог и населенных пунктов.
15:00 Вчера
В Гродно прошла акция по сбору мусора - студенты ГрГУ убрали территорию Немана
С 25 сентября по 9 октября в Беларуси прошла масштабная экоакция «Мы заботимся». В ней приняли участие 325 волонтеров. На протяжении двух недель студенты 16 вузов и колледжей страны очищали парки, леса и прибрежные территории от мусора. К акции присоединилось десять городов, в том числе и Гродно. Организатор – Республиканский центр экологии и краеведения при поддержке Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь и Министерства образования Республики Беларусь. Экоакция состоялась по инициативе партнера проекта – Coca-Cola в Беларуси.
14:42 Вчера
В Беларуси изменили подход к ревакцинации от COVID-19. Подробности
Подход к ревакцинации от коронавируса изменили в Беларуси. Как рассказала в четверг первый заместитель министра здравоохранения страны Елена Богдан, накануне министром был подписан приказ об изменении подходов к ревакцинации населения от COVID-19.
14:16 Вчера
Гродненщине грозит дефицит сахара: миф или правда?
Скидельский сахарный комбинат планирует получить порядка 130 тысяч тонн сахара из нового урожая свеклы. Как оказалось, это даже больше, чем за минувший год. Откуда же тогда появились слухи о дефиците сахара?
12:54 Вчера
Матпомощь со вступлением в брак: как ее получить, и кому могут не дать?
Материальная помощь – это один из видов финансовых выплат работнику. Решение вступить в законный брак дело хорошее, но зачастую весьма затратное. Работодатель может компенсировать часть расходов на торжество, выписав сотруднику материальную помощь.